"Людзі добрыя, памятайце: любілі мы жыццё і Радзіму нашу, і Вас, дарагія. Мы згарэлі жывымі ў агні. Наша просьба да ўсіх: няхай скруха і смутак звернуцца ў мужнасць вашу і сілу, каб змаглі вы зацвердзіць навечна мір і спакой на Зямлі. Каб з гэтага часу нідзе і ніколі ў віхуры пажараў жыццё не памірала!" Такі наказ жывым захаваны на брацкай магіле з белага мармуру ў Хатыні.
20 сакавіка 2024 года для навучэнцаў Краснабярэжскага дзяржаўнага аграрнага каледжа быў праведзены ўрок памяці "Боль зямлі беларускай: Хатынь".
Было расказана аб тым, як мемарыяльны комплекс "Хатынь" - помнік журботнай старонкі гісторыі часоў Вялікай Айчыннай вайны - стаў сімвалам трагедыі беларускага народа.