22 лютага ў актавай зале каледжа праведзена літаратурная гасцёўня “Мае пажаданні роднай мове”. Мерапрыемства падрыхтавана і праведзена навучэнцамі вучэбнай групы А-11 пад кіраўніцтвам выкладчыкаў Палявой В.П. І Калінінай А.А. Навучэнцы праслухалі музычныя і вершаваныя творы, прысвечаныя тэме роднай мовы, абмеркавалі пачутае. Кожны выказаў сваё меркаванне, паўдзельнічаў у гутарцы.